Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Пленэр да 145-годдзя Фердынанда Рушчыца адкрываецца ў Валожынскім раёне

Пленэр да 145-годдзя Фердынанда Рушчыца адкрываецца ў Валожынскім раёне

admin 07.10.2015

(7 кастрычнік 2015) Пленэр да 145-годдзя з дня нараджэння знакамітага мастака-пейзажыста Фердынанда Рушчыца адкрыецца сёння ў вёсцы Багданава (Валожынскі раён).Сярод удзельнікаў пленэра будуць мастакі Кастусь Качан, Алесь Суша, Уладзімір Васюк, Ігар Бархаткоў, Аляксандр Лубнеўскі, Уладзімір Пракапцоў, Аляксандр Грышкевіч, Уладзіслаў Петрык.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Нацыянальны мастацкі музей Беларусі і Валожынскі райвыканкам. Ва ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства, якое адбудзецца ў 12.00, прымуць удзел прадстаўнікі Мінскага аблвыканкама, Беларускага саюза мастакоў і арганізатараў.

Па выніках пленэру майстры пэндзля падораць свае работы для экспанавання ў Багданаве.



Памятныя мерапрыемствы ў Багданаве да 145-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца пройдуць 10 снежня бягучага года. У час падрыхтоўкі да іх правядзення плануецца добраўпарадкаваць тэрыторыю сямейных могілак Рушчыцаў і стварыць экспазіцыю (галерэю), прысвечаную Фердынанду Рушчыцу, у памяшканнях Багданаўскага аддзялення Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Да 145-годдзя з дня нараджэння Фердынанда Рушчыца Валожынскім райвыканкамам таксама праведзены V пленэр юных мастакоў-пейзажыстаў «Зямля і неба Фердынанда Рушчыца» і акцыя «Ноч музеяў» у раённым краязнаўчым музеі, у ходзе якой наведвальнікам былі прадстаўлены відэапрэзентацыя аб творчасці мастака, выстаўка работ удзельнікаў пленэру, касцюміраванае шоу. 

Знакаміты мастак-пейзажыст, графік, тэатральны дэкаратар, педагог, які пакінуў глыбокі след у мастацтве Беларусі і Польшчы Фердынанд Рушчыц, нарадзіўся ў 1870 годзе недалёка ад вёскі Багданава. Тут жа завяршыўся зямны шлях майстра. Яго пахавалі на сельскіх могілках, побач з продкамі.

belta.by

Продолжить чтение

Назад: Лучшие докфильмы со всего мира заявлены на XXII Минском кинофестивале «Лістапад»
Далее: Белорусская писательница Светлана Алексиевич стала лауреатом Нобелевской премии по литературе за 2015 год

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57