Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Паўночная сага сярэднявечча

Паўночная сага сярэднявечча

admin 24.04.2015

(24 апреля 2015) Выстава “Вiкiнгi i балты: паўночная сага” адкрыта ў Доме-музеi I з’езду РСДРП, на ёй экспануюцца ўзоры адзення, зброi, упрыгажэнняў, цікавыя археалагiчныя знаходк.

66a59dc13af14663e49f18d2331a4278

Па словах вядучага навуковага супрацоўнiка Андрэя Лякевiча, стваральнiкi выставы iмкнулiся паказаць розныя бакi жыцця людзей у раннiм сярэднявеччы. Пра марскiя падарожжы вiкiнгаў сведчаць іх мячы ды вялiзныя абцягнутыя скурай шчыты, пра жыццё жанчын X—XIII стагоддзяў распавядаюць тыповыя для лiваў, латгалаў ды скандынаваў строi, упрыгажэннi: пярсцёнкi, кручаныя бранзалеты, падвескi ў выглядзе молата бога Тора. Рэканструяваныя ўзоры адзення вікінгаў і балтаў Ёсць тут i куток, дзе можна адчуць сябе госцем у доме вiкiнгаў: на драўляным стале — глiняныя збанкi ды металiчныя лыжкi. Чыгунок над вогнiшчам: здаецца, запалi агонь — i насамрэч сярэднявечная хата. Рэчы для экспазiцыi прадаставiлi клубы гiстарычнай рэканструкцыi: мінскі “True Varing” i вiцебскi “Нагльфар”. “Рэканструкцыя — занятак, што патрабуе шмат часу i сродкаў, — расказаў Андрэй Лякевiч. — Адзiн прадмет зброi можа каштаваць тысячу долараў, амунiцыя ж воiна — і дзве. Рэканструкцыю нельга назваць захапленнем: гэта жыццё”. Будзьце госцем у доме вiкiнгаў Нацыянальны гiстарычны музей Беларусi перадаў для выставы археалагiчныя знаходкi, сярод якiх фiбулы, фрагменты грэбняў, наканечнiкаў стрэл i косткi з рунiчнымi надпiсамi. Па словах Андрэя Лякевiча, рэчы гэтыя археолагі знайшлі ў Паўночнай Беларусi, і тое сведчыць: меліся адладжаныя цесныя культурныя i гандлёвыя сувязi варагаў з беларускiмi плямёнамi.

Нiна Шпакоўская

 http://golas.sb.by/gistoryya/article/pa-nochnaya-saga-syarednyavechcha.html

Продолжить чтение

Назад: У Беларуси и Грузии есть хорошее прошлое, на котором можно строить еще лучшее будущее — Маргвелашвили
Далее: БНФ поддерживает выдвижение кандидатом в президенты Короткевич

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57