Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Пасольстве

Міжнародны дзень роднай мовы адсвяткавалі ў Пасольстве

admin 26.02.2021

(26 февраля 2021) Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылося у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства.

Адкрываючы мерапрыемства, саветнік-пасланнік Пасольства Вадзім Сянюта падкрэсліў, што Дзень роднай мовы — асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы.

«Мова з’яўляецца найбольш магутным інструментам захавання і развіцця сусветнай культурнай спадчыны. Дзейнасць па распаўсюджванню роднай мовы спрыяе не толькі лінгвістычнай разнастайнасці і шматмоўю, але і больш поўнаму разуменню моўных і культурных традыцый ва ўсім свеце. Увёўшы ў міжнародны каляндар Дзень роднай мовы, ЮНЕСКА заклікала краіны распрацоўваць, падтрымліваць і актывізаваць мерапрыемствы, накіраваныя на павагу і абарону ўсіх моў, асабліва моў, якія знаходзяцца на мяжы знікнення», — адзначыў Вадзім Сянюта.

Саветнік-пасланнік дадаў, што сённяшняя Беларусь сцвярджае сваю будучыню не толькi развiваючы сучасную эканоміку. «Знаходзячыся ў кантэксце сусветных працэсаў культуры, мы вельмі ашчадна ставімся да нашай спадчыны і шчыра яе захоўваем», — сказаў Вадзім Сянюта.

У рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прадставіў наведвальнікам ДКК Пасольства літаратурна-дакументальную выстаўку «Іван Шамякін. Мае кнігі — мая біяграфія…», прымеркаваную да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі.

Іван Шамякін — летапісец жыцця беларускага народа ХХ стагоддзя. З-пад пяра пісьменніка адзін за адным з’яўляліся разнапланавыя творы: «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Вазьму твой боль» і многія іншыя знакамітыя творы — 12 раманаў, больш за 30 аповесцяў, публіцыстыка, дзённікі і ўспаміны. Творы Івана Шамякіна перакладзены больш чым на 30 моў свету, а агульная колькасць асобнікаў яго кніг сёння перавышае 25 мільёнаў.

Фонды Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры налічваюць больш за 700 музейных прадметаў, перададзеных Іванам Шамякіным і яго нашчадкамі. На выставе прадстаўлены кнігі пісьменніка на беларускай і рускай мовах, копіі рукапісаў і фатаграфіі Івана Пятровіча розных гадоў. Таксама на выставе «Жыццё ў Слове», прадстаўлена багатая літаратурная спадчына Беларусі на працягу 500 гадоў нашага кнігадрукавання, у тым ліку і творчая спадчына Івана Шамякіна.

Наведвальнікі выставы таксама мелі шчаслівую магчымасць акунуцца ў тонкі меладычны строй беларускай мовы, пачуць яе паэтыку, адчуць усю глыбіню, прыгажосць ды шчодрасць беларускай душы ў песнях і матывах Народнага ансамбля інструментальнай музыкі «Кросны» Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў.

Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца штогод з 2000 года, абвешчаны ЮНЕСКА з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці, а таксама для забеспячэння магчымасці больш поўнага знаёмства з моўнымі і культурнымі традыцыямі па ўсім свеце.

Посольство Республики Беларусь в Российской Федерации

Продолжить чтение

Назад: Президент России провел встречу с Президентом Беларуси
Далее: Фестиваль искусств белорусов мира пройдет в середине сентября в Минске

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57