Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Кнігарня “Галіяфы” з’ехала ў нікуды, але не назаўжды

Кнігарня “Галіяфы” з’ехала ў нікуды, але не назаўжды

admin 16.02.2015

(16 февраля 2015) Кніжная крама выдавецтва “Галіяфы” існавала пяць месяцаў.

 За гэты час у яе прасторы адбыліся дзесяткі канцэртаў, прэзентацый і творчых сустрэч. І былі вялікія планы надалей. Але ў нашай краіне падпісаныя дакументы не заўжды могуць быць гарантам бяспекі.Сярод сяброў кнігарні падтрымаць “Галіяфы” прыйшлі Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Вольга Гапеева, Сяргей Сыс, Алесь Камоцкі, Анатоль Кудласевіч, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Адам Шостак і іншыя.

Імпрэзу планавалі як літаратурны вечар, але настрой больш пасаваў да развітання з блізкім: цёпла, па-свойску і без лішніх словаў.


Але майстар інтрыгі, дырэктар выдавецтва “Галіяфы” Зміцер Вішнёў да апошняга не распавядаў, што зараз вядзе перамовы пра новую пляцоўку.

“Зараз мы сыходзім у нікуды. Але замыкаем гэтае месца і падбіраем ключы да новага, — адзначыў Вішнёў. — Мы вядзем перамовы з рознымі арганізацыямі і маем надзею, што кнігарня не знікне сёння, а пераедзе на іншае месца. Праўда, пакуль нічога дакладнага”.

Па словах Змітра, ён меў з самай раніцы цудоўны настрой, бо справы пакрысе пачалі паляпшацца: “Цягам двух месяцаў з’явіцца новая культурніцкая пляцоўка”.

Гэты этап навучыў Вішнёва быць абачлівым: “Мы цяпер будзем усё пераправяраць. Не таму, што такія з нас перастрахоўшчыкі, а таму, што ў беларускіх умовах не варта давяраць нават дакументам. У нас былі падпісаныя дамовы на тры гады, а пасля ўсё было перакрэслена. І мы ў такой сітуацыі ніяк не маглі абараніць свае правы”.

Кнігарня сучаснай беларускамоўнай літаратуры «Галіяфы» адкрылася 14 сакавіка 2014 года, а закрылася напрыканцы жніўня. Афіцыйнай прычынай стала новая рэдакцыя закону «Аб гандлі», па якім уласнік будынку павінен быў перарэгістраваць памяшканьне як гандлёвы аб’ект, але не зрабіў гэтага. З-за чаго гандляваць кнігамі тут стала нельга.

На месцы кнігарні адкрыецца майстэрня па рамонту камп’ютараў і іншай тэхнікі.

http://naviny.by/rubrics/culture

Продолжить чтение

Назад: Мировой опыт: каких еще налогов не хватает в Беларуси?
Далее: Der Spiegel: в Минске договорились о передышке

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57