Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Дні культуры Беларусі ў В’етнаме плануецца правесці ў 2017 годзе

Дні культуры Беларусі ў В’етнаме плануецца правесці ў 2017 годзе

admin 24.10.2016

(24 кастрычніка 2016) Дні культуры Беларусі ў В’етнаме плануецца правесці ў 2017 годзе. Размова аб гэтым ішла на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі Уладзіміра Гошына з міністрам культуры, спорту і турызму В’етнама Нгуен Нгок Тхіенам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

На сустрэчы абмяркоўваўся шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў галіне культуры, узаемнага ўдзелу ў спартыўна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на тэрыторыі дзвюх краін, а таксама па актывізацыі работы, накіраванай на павелічэнне турыстычных патокаў у абодвух напрамках. «Адбылося абмеркаванне арганізацыйных пытанняў па правядзенні ў 2017 годзе Дзён культуры Беларусі ў В’етнаме і ў 2018 годзе Дзён в’етнамскай культуры ў Беларусі, а таксама магчымасць арганізацыі ў 2017 годзе сумеснага ўрачыстага мерапрыемства, прымеркаванага да 25-годдзя з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і В’етнамам», — праінфармавалі ў прэс-службе.

В’етнамскаму боку перададзены спіс спартыўна-масавых мерапрыемстваў, правядзенне якіх запланавана на тэрыторыі Беларусі да канца 2016 года. Уладзімір Гошын таксама прапанаваў разгледзець магчымасць навучання в’етнамскіх грамадзян у Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры па падрыхтоўцы спартсменаў і трэнераў па алімпійскіх відах спорту.

БЕЛТА

Продолжить чтение

Назад: Артистка Могилевской областной филармонии Ульяна Шелох завоевала Гран-при на фестивале «Золотой голос России»
Далее: Юрий Чечукевич: «Взаимодействие молодежных организаций Беларуси и России обогащает обе стороны»

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57