Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Беларускія гурты “Зорачкi” ды “Купалiнка” з Тальяці заваёўваюць новых прыхільнікаў сярод юных гледачоў

Беларускія гурты “Зорачкi” ды “Купалiнка” з Тальяці заваёўваюць новых прыхільнікаў сярод юных гледачоў

admin 23.06.2017

(23 июня 2017) І як жа прыемна ўсведамляць, што ты ўмееш рабіць свята, дарыць радасць людзям!

851549f039aab620cdeb9363f4ca1f4b

Думаецца мне, юныя артысты з беларускіх гуртоў “Зорачкi” ды “Купалiнка” ўжо ведаюць пра такое салодкае пачуццё. Вось і на пачатку чэрвеня будынак Палаца культуры, мастацтва і творчасці ў Тальяці поўніўся маладымі галасамі. Гэта ў залу прыходзілі гледачы, а юныя артысты — рыхтаваліся  да выхаду на сцэну. Цікава заўжды назіраць, як яны, у яркіх і прыгожых строях, чакаюць пачатку канцэрта. А на гэты раз на свяце “Вместе весело шагать”, прысвечаным Міжнароднаму дню абароны  дзяцей і Дню горада, выступалі ажно шэсць дзіцячых творчых калектываў.

І яны-такі парадавалі сваім майстэрствам сяброў, бацькоў і гасцей! Пад мелодыю вальса праграму ў танцавальнай зале адкрыў харэаграфічны калектыў з Палаца дзіцячай і юнацкай творчасці. А потым надышла і наша, беларуская пара. З новым рэпертуарам выступалі народны ансамбль беларускай песні “Купалiнка” і дзіцячы ансамбль “Зорачкi” . Новыя песні, новыя прыгожыя твары, цудоўныя маладыя галасы закранулі сэрцы гледачоў. Напрыклад, песня “Купалiнка” — якая ўжо даўно стала візітнай карткай ансамбля — была выканана ў новай пастаноўцы. І вясёлую песню “Падружанькi” салісткі Вольга Мачалава і Алена Марозава падалі так, што гледачы былі ў захапленні. А песня “Лявонiха” падахвоціла танцаваць не толькі выканаўцаў — і з іншых калектываў артысты падключыліся. А потым да слёз кранула ўсіх песня пра Хатынь “Да цябе, Беларусь”.

Закончылі нашы гурты свой блок выступленняў песняй пра Тальяці “Горад маёй мары” — яе аўтар Юрый Андрушын. Цёпла прымалі нас гледачы! А яшчэ на свяце выступалі артысты з эстрадна-джазавай студыі “Вакаліст”, юны спявак Інтыгам Абдулаеў, танцавальны гурт “Маруся”. Так што свята ўдалося.

Советская Белоруссия

Продолжить чтение

Назад: На крыльце Большого театра Беларуси каждое воскресенье проходят бесплатные симфонические концерты
Далее: День дружбы и единения славян отмечается сегодня

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57