Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • Юныя віртуозы ігры на фартэпіяна 6 краін паспаборнічаюць у Гомелі

Юныя віртуозы ігры на фартэпіяна 6 краін паспаборнічаюць у Гомелі

admin 02.12.2016

(1 снежня 2016) Юныя віртуозы ігры на фартэпіяна з Беларусі, Ізраіля, Літвы, Малдовы, Расіі і Украіны прымуць удзел у міжнародным конкурсе «Музыка надзеі», які пройдзе з 5 па 9 снежня ў Гомелі. Аб гэтым паведаміла БЕЛТА член аргкамітэта Святлана Батусава.

Па традыцыі, пачатак якой быў пакладзены ў 1996 годзе, удзельнікі «Музыкі надзеі» будуць спаборнічаць у канцэртнай зале гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага. У гэтым годзе ў горад над Сожам прыедуць больш за 60 маладых выканаўцаў дзіцячых школ мастацтваў, гімназій, каледжаў, каб прадэманстраваць сваё майстэрства. «Паводле ўмоў конкурсу, спецыялізацыя выканаўцаў у розныя гады адрозніваецца. У мінулым годзе, напрыклад, мы прымалі тых, хто аддае перавагу духавым і ўдарным інструментам, а ў наступным будзем чакаць у госці юныя таленты, якія навучаюцца ігры на струнных смычковых інструментах», — адзначыла Святлана Батусава.

Удзельнікі конкурсу будуць падзелены на групы. Пераможцаў узнагародзяць дыпломамі лаўрэатаў і грашовымі прэміямі. У заключным канцэрце прымуць удзел усе лаўрэаты конкурсу.

Журы конкурсу ўзначаліць Ігар Алоўнікаў — саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, народны артыст Беларусі.

У дні конкурсаў тут традыцыйна праходзяць канцэрты выдатных музыкантаў Беларусі, блізкага і далёкага замежжа, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў, а члены журы праводзяць майстар-класы. Адным з арганізатараў «Музыкі надзеі» з’яўляецца Міністэрства культуры.

БЕЛТА

Продолжить чтение

Назад: Мікалай Чаргінец перавыбраны старшынёй Саюза пісьменнікаў Беларусі
Далее: «Сказки народов Татарстана» презентовали в Доме Дружбы

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57