Перейти к содержимому
Местная  общественная  организация белорусов  города  Казани «Спадчына» («Наследие»)

Местная общественная организация белорусов города Казани «Спадчына» («Наследие»)

Основное меню
  • Портал
  • Главная
  • Об организации
    • Руководство
    • Структура
    • Документы
    • Контакты
  • Новости
  • Медиа
    • Видео
    • Фото
  • Гостевая
  • Главная
  • Новости
  • 20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: «ЦЭХ» паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі

20 прэзідэнтаў, смецце і машына часу: «ЦЭХ» паказаў фатаграфію Лацінскай Амерыкі

admin 26.06.2015

(26 июня 2015) У прасторы «ЦЭХ» адкрылася выстава «Сучасная фатаграфія Лацінскай Амерыкі». Цягам амаль трох тыдняў у наведвальнікаў будзе магчымасць пазнаёміцца з творчасцю 11 фатографаў з Аргентыны, Бразіліі, Уругвая і Мексікі і паглядзець на свет далёкіх краін, культур і грамадства.

Акрамя таго, выстава адрозніваецца тым, што тут сабраны праекты, разнастайныя па тэхніках, тэмах і візуальнай мове.

Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY
Крэатыўны дырэктар прасторы «ЦЭХ» Андрэй Лянкевіч падчас адкрыцця выставы.


Праекты для выставы адбіралі тры куратары, якія шукалі праекты лацінаамерыканскіх фатографаў па ўсім свеце. Крэатыўны дырэктар прасторы «ЦЭХ» Андрэй Лянкевіч кажа, што гэта выстава для яго – нібы свята і магчымасць паглядзець, як за 100 гадоў развівалася фатаграфія ў Лацінскай Амерыцы. 

«Тут ёсць праекты ад дакументальных, прадстаўленых чорна-белай фатаграфіяй, да абсалютна сучасных, якія паказваюць, куды рухаецца фатаграфія. Ёсць новая візуальная мова. Адзін з такіх прыкладаў, якія я вельмі люблю, – калі фатограф стварае фотаздымак, не зрабіўцы ні аднаго фотаздымка сам. Чалавек сядае за камп’ютар, складае фотаздымкі – і ў канцы мы атрымліваем выяву, якая з’яўляецца фатаграфіяй».

Выстава праходзіць пры падтрымцы Дзяржаўнага музейна-выставачнага комплексу «РОСИЗО» Міністэрства культуры Расіі, Фонду развіцця і падтрымкі мастацтва «Айрыс» і Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Источник: http://news.tut.by/

Продолжить чтение

Назад: В национальном парке появится музей под открытым небом
Далее: Музыканты из Мамадыша представят Татарстан в Белоруссии

Посольство Республики Беларусь в РФ

bn-of-rt bn-uslugi bn-ufms bn-anrussia bn-prch
 ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ
© РОО «Ассамблея народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-99 E-mail: an-tatarstan@yandex.ru
ГБУ «Дом Дружбы народов Татарстана» Тел.: 8 (843) 237-97-90 E-mail: mk.ddn@tatar.ru
420107, г. Казань, ул. Павлюхина, д. 57